Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Старажытныя скрыпторыі

   У старажытных скрыпторыях з ранку да вечара, праз увесь светлавы дзень, перапісчык старанна выводзіў літару за літараю, адольваючы радок за радком доўгія кіламетры лінеек новай кнігі. Уночы, калі ўжо цьмяная лампада не давала перапісчыку дастаткова святла, час таксама не марнаваўся. Манастырскае начальства знаходзіла новую працу. Тады вычытвалі тэкст кнігі, якую меліся перапісваць, выпраўлялі розныя памылкі, недакладнасці, каб яны не перайшлі ў новы рукапіс. Або звяралася ўжо напісанае.
   А наставаў новы дзень, і зноў пад глухімі скляпеннямі чуўся скрып пісьмовых прылад. У скрыпторыі кожны перапісчык звычайна меў ўсё неабходнае пад рукою, каб без патрэбы не хадзіць і не размаўляць. Нішто не павінна было адцягваць тут ад працы.
   Ад напружання вочы засцілала імгла, пальцы зводзіў курч: яны не хацелі слухацца, балела плячо. А перапісчык пісаў і пісаў...
(125 слоў)

Паводле А. Клышкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга

Пераказы, дыктантыПа матывах твора

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі