Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Старажытная сталіца

   Спадчынай беларускага народа з’яўляецца старажытны Наваградак. Некаторыя гісторыкі лічаць, што горад заснаваны яшчэ Яраславам Мудрым – сынам кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Чатырнаццацігадовай дзяўчынкай дачка полацкага князя Рагнеда была сілком вывезена ў Кіеў, але пазней яна вярнулася на родную зямлю.
   Славянскі Наваградак – прыгожы, багаты горад, культура якога была вядома ў далёкіх землях, – быў у добрым суседстве з балтамі. Паступова балты і славяне, жывучы разам, зліліся, перамяшаліся, як бы парадніліся адзін з адным, Тым больш, што паблізу Наваградка знаходзілася Літва - радзіма мужнага племя людзей, якія здаўна памагалі Полацкай зямлі, крывічам-славянам. З цягам часу Наваградскае княства аб’ядналася са старажытнай Літвой. Новую дзяржаву назвалі Вялікім княствам Літоўскім, а Наваградак стаў першай сталіцай княства.
   Так склалася, што наша гісторыя чатыры стагоддзі была звязана з Польшчай, Літвой і, вядома, з Расіяй. Перакройваліся нашы межы, мяняліся, але вечна жыў на гэтых землях народ – працавіты, памяркоўны, мужны. Руіны Наваградскага замка гавораць пра яго цяжкую, але гераічную гісторыю.
(155 слоў)

Паводле часопіса «Вясёлка»

 

Похожие статьи:

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Сталіца наша родная

ПераказыВысокая сталіца

ПераказыВысокая сталіца

ПераказыЗамак на плячах гары

Ян ЧачотЯн Чачот - Наваградскі замак