Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Старажытная кніга

   Даўнейшая кніга была своеасаблівым творам мастацтва. Абрысы старанна выведзеных літар ткалі дзівосны ўзор радкоў. Да таго дадайце яшчэ каляровыя, размаляваныя пачатковыя літары (ініцыялы), а таксама назвы раздзелаў, розныя рубрыкі. Іх, як упаміналася ўжо, знарок выдзялялі чырвоным колерам. Між іншым, «рубрыка» паходзіць ад слова «чырвоны» (па-лацінску «рубэр»).
   Пачатковыя літары часта рабілі ў выглядзе кветак, птушак, звяроў – гэта таксама ўпрыгожвала кнігу.
   Раздзелы адзін ад аднаго часта адасаблялі рознымі канцоўкамі ці застаўкамі ў форме мудрагелістых завіткоў ці плеценага арнаменту.
   З цягам часу ўсё часцей можна было сустрэць сярод тэксту і маленькія малюнкі – мініяцюры. Пазней яны займаюць нават цэлыя старонкі. Тут чытач знаходзіў часам партрэты каралёў ці багацеяў, на заказ якіх гэтыя кнігі перапісваліся. Але найчасцей то былі малюнкі яшчэ дарагія і тым, што, бывае, толькі з іх мы можам найдакладней уявіць, якія, скажам, былі ў людзей тады вопратка, мэбля і іншыя рэчы, аб чым маўчаць самі тэксты.
(144 словы)

Паводле А. Клышкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі

Пераказы, дыктантыПа матывах твора

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга