Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Старажытнае чарніла

   Людзі здаўна заўсёды пісалі тым, што магло пакінуць след: на камені выбівалі зубілам, на метале вырэзвалі разцом, на гліне выціскалі знакі завостранаю палачкаю.
   На папірусе пісалі, абмакнуўшы ў чарніла, трысняговаю або драўлянаю палачкаю. У самыя даўнія часы трысняговую сцяблінку проста зразалі наўскос, а пазней людзі дадумаліся завострываць яе з двух бакоў – такое «пяро» пакідала больш тонкі след. Канец «пяра» расшчаплялі папалам.
   Што да чарніла, то даўней яно часта было падобнае да таго, якім пісалі нашы дзяды ці бацькі ў гады вайны, калі вучыліся ў партызанскіх «зялёных школах». Чарніла з сажы. Да яе дадавалі яшчэ і вішнёвага клею – камедзі. Выраблялі чарніла таксама са спаленых касцей, з костачак садавіны.
(107 слоў)

А. Клышка