Мінск – сталіца нашай краіны. Ён зачароўвае сваёй прыгажосцю. Горад сустракае кожнага шырокімі вуліцамі і праспектамі, прыгожымі будынкамі, зялёнымі скверамі. Мінск будуецца і маладзее. Гэта адзін з сучасных гарадоў свету.
З вышыні нябёсаў горад выглядае цудоўным кветнікам. Даўнейшыя вузкія вуліцы і новыя праспекты ўпрыгожаны зелянінай. На газонах зоркамі ззяюць гваздзікі, цюльпаны, ружы. Праз увесь горад блакітнай стужкай бруіцца старажытная рака Свіслач. Вось які вясёлкавы вянок мае наша сталіца!
(68 слоў)
Паводле М. Пазнякова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мінская ратуша
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Сталіца наша родная
Пераказы, дыктанты → Няміга (Паводле А. Бутэвіча)
Пераказы, дыктанты → Мінскі метрапалітэн
Пераказы, дыктанты → Старажытная сталіца