Яго называюць «сталіцай беларускага поўдня» або «беларускай Швейцарыяй». Абодва гэтыя азначэнні шмат у чым правамерныя. Горад Мазыр ляжыць на поўдні рэспублікі, і любы, хто трапіў сюды ўзімку, скажа, што тут значна цяплей, чым у цэнтры Беларусі. Тут дзівоснае і маляўнічае спалучэнне гор, лясоў і вады.
Горад уражвае яшчэ здалёк. Паабапал звычайная палеская роўнядзь з лясамі і пералескамі і з доўгімі россыпамі чысцюткага пяску. Мост доўгі, ледзь не на кіламетр, а пад ім – спакойная і павольная Прыпяць, цёмная плынь якой пагойдваецца ў акаймаваных пясчана-белых берагах. А за мостам, на другім баку ракі – парослыя дрэвамі і кустоўем пагоркі.
Маляўнічая панарама горада адкрываецца з самага высокага месца Мазыра – з кургана, на якім узвышаецца абеліск з вечным агнём. Глядзіш адсюль на горад, і здаецца, што не сама прырода, а нейкі казачны асілак-волат наварочаў гэтыя вялізныя гурбы пяску.
(136 слоў)
Паводле М. Гіля.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мазыр
Пераказы, дыктанты → Самалёт на лузе
Пераказы, дыктанты → Да маці
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Дождж у Мазыры
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Па дарозе ў Мазыр