Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Стала песняй у народзе

   У гісторыі беларускай літаратуры творчая спадчына Цёткі займае значнае месца. Нарадзілася яна ў сям’і заможных сялян. З малых гадоў дзяўчынка палюбіла песні і казкі. Ёй было васямнаццаць гадоў, калі трапіла ў Вільню, дзе паступіла адразу ў чацвёрты клас прыватнай гімназіі. Скончыўшы яе, працавала вясковай настаўніцай.
   Глыбокі след у творчасці Цёткі пакінулі рэвалюцыйныя падзеі тысяча дзевяцьсот пятага года ў Вільні. Акрыленая імі, яна ездзіла па заводах, фабрыках і вёсках, часта выступала на мітынгах і сходах перад рабочымі і сялянамі. У гэты час пісьменніца выдала два зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская».
   У сваіх публікацыях думала пра Беларусь, яе будучыню, расказвала пра здабыткі беларускай культуры. Цётка марыла, каб шчаслівымі, адукаванымі, чыстымі душою і сумленнем раслі дзеці на гэтай зямлі.
   Цётка арганізавала ў родных мясцінах некалькі беларускіх школ і бібліятэк, каб дзеці беларусаў маглі вучыцца і чытаць на роднай мове.
(143 словы)

Паводле М. Чарняўскага

 

Похожие статьи:

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Вясёлка над полем

Міхась ЧарняўскіМіхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Змайстравалі сані

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - «Акадэмія»... на колах

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка