У гісторыі беларускай літаратуры Цётка займае пачэснае месца.
Сапраўднае яе прозвішча – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч. Нарадзілася яна ў ліпені 1876 года ў фальварку Пешчына, які знаходзіўся тады ў Лідскім павеце, у сям’і заможных сялян. Ёй было васямнаццаць гадоў, калі трапіла ў Вільню, дзе паступіла адразу ў чацвёрты клас прыватнай гімназіі. Скончыўшы яе, працавала вясковай настаўніцай. Праз год пераехала ў Пецярбург і там экстэрнам здала экзамены за курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі.
Глыбокі след у жыцці і творчасці Цёткі пакінулі рэвалюцыйныя падзеі 1905 года ў Вільні. Акрыленая імі, ездзіла па заводах, фабрыках і вёсках, часта выступала па-беларуску з прамовамі перад рабочымі і сялянамі на мітынгах і сходах. Каб не трапіць у Сібір за рэвалюцыйную дзейнасць, Цётка шэсць гадоў пражыла на чужыне, але ні на хвіліну не забывала пра мілую сэрцу Беларусь. Вярнуўшыся, Цётка арганізавала ў родных мясцінах некалькі беларускіх школ і бібліятэк, каб дзеці беларусаў маглі вучыцца і чытаць на роднай мове.
Творы Цёткі перакладзены на многія мовы свету.
(160 слоў)
Паводле М. Чарняўскага
Похожие статьи:
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Сварба
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка (Алаіза Пашкевіч)
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Мора
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Міхаська