Жыву на зямлі, хаджу пад сонцам, блаславёная Богам і мамай. У мамы адметны погляд на ўсё. Вучыць яна нас тактоўна, часцей уласным прыкладам. Акуратная, імкнецца прывіваць гэтую рысу нам: «Хату, дзеткі, у чысціні трымайце: зранку і ўвечары падмятайце. Ноччу Божая Маці ходзіць, няёмка ёй на пясок ступаць, а яна ідзе сям’ю блаславіць». Уражаная пачутым, я трэсла саматканыя палавікі больш чым трэба, каб было ўтульна, чыста.
Светлая і добрая душа маці стварае хараство вакол сябе. Кветкі – яе стыхія. У агародчыку растуць півоні і вяргіні, астры і маргарыткі, ружы і рамонкі. Побач лясныя ландышы стаіліся пад кустом арэшніку, вабіць пахам прымятая зуброўка і дзівасіл. Лекавыя травы мама сушыць і зімой частуе нас духмянай гарбатай. Любіць мама ставіць букеты. Сціплыя, з палявых кветак, яны аздабляюць няхітры інтэр’ер вясковай хаты. Мама не шкадуе кветак, бо калі дорыш іх людзям, то кветкі шчырэй цвітуць.
(143 словы)
Паводле Н. Дрык.
Похожие статьи:
Пераказы → Сустрэча з маці
Янка Золак → Янка Золак - Ода маці
Пераказы → Да маці
Пераказы → І надыходзіць дзень
Пераказы → На скрыжаванні