Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Спазнанне Люцінкі

   У тысяча восемсот саракавым годзе Дунін-Марцінкевіч становіцца ўладаром невялікага, але сугучнага ягонай душы фальварка Люцінка.
   Спазнанне Люцінкі і яе ваколіцаў было для пісьменніка ненатольным. Адна толькі назва якая! Люцінка! Пачаў у людзей распытваць, чаму так ягоны фальварак завецца. Патлумачылі, што такую назву мае ручаінка, якая абвівае пагорак з фальваркам. Ад яе і назва пайшла. Але такое тлумачэнне толькі часткова задавальняла Дуніна-Марцінкевіча. Чула яго душа, што за назвай ручаінкі тоіцца штосьці больш загадкавае. І ён не памыліўся.
   Калісьці тутэйшая невялікая ручаінка была безыменная, але мела шмат віроў. З паверхні іх не відаць было. Але калі над імі аказвалася якая-небудзь лодка, то віры круцілі яе, як пярынку.
   Аднойчы ў такі вір трапіла на сваёй лодцы дачка аднаго тутэйшага гаспадара. Звалі яе Люціна. Вір перакуліў яе лодку і ўкруціў у сваю варонку прыгажуню-дзяўчыну. З той пары і празвалі безназоўную ручаінку Люцінкай.
   Навакольная рэчаіснасць жывіла душу пісьменніка. У Люцінцы ён напісаў большасць сваіх твораў.
(150 слоў)

Паводле У. Содаля

 

Похожие статьи:

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Ідылія

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Прыпяць

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічТворчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча