Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сон

   Бабоеў чуў, што Лавада пасылаў яго да старшага сяржанта Бабіча, але стома паваліла яго на край плашч-палаткі, што была паслана для кулямётчыка, а халодная, настылая зямля прымусіла салдата скруціцца абаранкам і прытуліцца да ног Лавады.
   У сне Бабоеў часта ўздрыгваў. Можа, ад холаду, а можа, і нешта сніў. На вайне бывае так, што за кароткі салдацкі сон можна шмат чаго ўбачыць. Той сон як спакуслівае забыццё. За яго хвіліны чалавек не толькі адпачывае, набіраецца сіл, энергіі, але і мужнее. Так, мужнее. За нейкае імгненне паміж баямі (а інакш тыя паўзы і не назавеш) душу напаўняюць салодкія мроі. Яна паспявае злётаць на радзіму, парадавацца ўяўнай сустрэчы з самымі дарагімі і блізкімі сэрцу людзьмі: з бацькамі, з каханай, з сябрамі. Ад таго прыходзіць палёгка. Тады рукі мацней сціскаюць зброю, вочы робяцца зоркімі, а сэрца напаўняецца яшчэ люцейшай нянавісцю да ворага. У баі перамагае мацнейшы, спрытнейшы, больш кемлівы. Ён хутчэй возьме на макушку ворага, бо калі не ты яго, дык ён цябе абавязкова…
   Мажліва, і Бабоеў бачыў у сне свой родны Душанбэ – горад таполяў і сонца. Бачыў і радаваўся. Ад тае радасці сэрца напаўнялася цеплынёй, а яна разам з крывёй расцякалася па целе…
(191 слова)

Паводле І. Сяргейчыка

 

Похожие статьи:

Янка КупалаЯнка Купала - Сон на кургане

Янка КупалаЯнка Купала - Быў гэта сон...