Якіх толькі навучальных устаноў не сустрэнеш на свеце, але сярод іх была адна знакамітая ў Еўропе. Знаходзілася яна ў Смаргоні і называлася мядзведжай акадэміяй. Акадэмікамі ў ёй былі касалапыя мішкі.
Заснавалі акадэмію ў сямнаццатым стагоддзі князі Радзівілы. Вясной адшуквалі ў лясах медзведзянят і пачыналі вучыць. Класам была прасторная хата, падлогай якой служыў чарэнь вялікай печы. Мядзведзяў навязвалі да слупа, а ў печы распальвалі агонь. Заднія лапы абувалі ў лапці. Печ награвалі да той пары, пакуль звер не станавіўся на заднія лапы. Калі не ўратоўвалі лапці, ён пачынаў падтанцоўваць – пераступаць з адной лапы на другую. Настаўнік у гэты час біў у бубен або граў на дудцы. Рытм музыкі супадаў з рытмам таптання.
Вытрымаўшы экзамены, акадэмікі-скамарохі разам з павадырамі разыходзіліся па беларускіх гарадах, мястэчках, вёсках. Траплялі ў Расію, Польшчу, Францыю, Германію. Смаргонская мядзведжая акадэмія існавала да дзевятнаццатага стагоддзя.
(139 слоў)
Паводле А. Бутэвіча
Похожие статьи:
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Мядзведзь
Пераказы → Неспадзяваная сустрэча
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі
Пераказы → Вось якія «мішкі»
Пераказы → Мядзведзь