Узімку рака мае іншы выгляд. Яе наглуха замятае снегам. Цэлыя гурбы ляжаць на кустах, звешваюцца з берагавых абрываў. Снег усюды. Ён белы, пульхны. А над ім такое ж малочна-белае неба.
Але ў гэтым белым свеце многа-многа цікавага. Сюды прыходзіць звер. Вось бачыце сляды зайцоў? Яны прыходзілі сюды ноччу пажывіцца крушынай. Стаялі стаўпкамі і памалу грызлі кару.
Побач з зайцавымі слядамі лёг чоткі, роўны ланцужок слядоў лісіцы. Рыжая драпежніца падкрадвалася паціху. Вось тут яна доўга чакала, пакуль які-небудзь заяц неасцярожна падыдзе бліжэй.
Сцежка мышыных дробных слядкоў прашыла раку ад берага да берага. А побач сляды тхара, які імкнуўся ўслед за мышшу.
Цікава штодзень назіраць за прыродай.
(108 слоў)
(Паводле Э. Самуйлёнка)
Похожие статьи:
Міхась Зарэцкі → Міхась Зарэцкі - Голы звер
Пераказы, дыктанты → Нечаканая сустрэча
Пераказы, дыктанты → Першыя сляды