Паўлік пасадзіў зярняткі сланечніка. Праз некаторы час з зямлі паказаліся тры зялёныя сцяблінкі. Ішлі дні. Паўлік паліваў свае сланечнікі. Яны раслі хутка. Адзін нават на цэлую галаву абагнаў Паўліка. Аднойчы хлопчык асцярожна нахіліў сцябло. Там ён убачыў радочкі жоўтых кветачак. Сонечныя промні раптам асвяцілі сланечнік. Ён успыхнуў, як сонца. Паўлік узрадаваўся. Былі добрыя спадзяванні на ўраджай.
(57 слоў)
Паводле П. Рунца
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Кветка сонца
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Сонцу брат я...
Ядвіга Бяганская → Ядвіга Бяганская - Сланечнікі