Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Скачок з парашутам

   Пілот даў сігнал падрыхтавацца. Мікалай скочыў спакойна, выконваючы ўсе правілы, якім вучылі яго ў час практычных заняткаў. Самалёт зрабіў над ім круг, развітальна міргнуў сігнальнымі агнямі і, набіраючы вышыню, паляцеў назад.
   Зямля была чорная і няўтульная. На момант зрабілася страшна апускацца ў гэтую чарнату. Мікалай адчуў, што хвалюецца.
   Прызямліўся ён на невялічкую лясную паляну. Праўда, парашут зачапіўся за голле, і Мікалая стукнула аб сасну, але гэта змякчыла ўдар аб зямлю. Не марудзячы ні хвіліны, ён абрэзаў стропы і адскочыў убок. Навокал было ціха, толькі шумелі дрэвы, нібы шапталіся тысячы людзей, і шэпт гэты зліваўся ў аднастайны шум. Мікалай зразумеў, што знаходзіцца ў вялікім хваёвым бары.

(Паводле І. Шамякіна)