Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Свінапас

   Была туманная летняя раніца. Грышка, бегучы ў хлеў памагаць бацьку адвязваць кароў, убачыў, што каля ганка панскіх пакояў аднекуль узялася вялікая грамада польскіх жаўнераў з коньмі і зброяй. Грышка ўвесь задрыжаў: яму было вядома, што пан збіраецца зрабіць аблаву па ўсім лесе, каб знайсці тых, хто перашкаджае яму спакойна жыць. Чакаць нельга было ніводнай хвіліны. Ён пераскочыў праз суседскі плот, пасля папоўз аж у канец саду, дзе пачынаўся лес.
   У лесе Грышка адчуў сябе крыху вальней, але ўсё роўна штохвіліны азіраўся, каб за ім ніхто не гнаўся і не сачыў, куды і якою сцежкай ён імчыцца. Каб зацерці след, які заставаўся на расе, ён некалькі разоў аббягаў вакол аднаго дрэва, кідаўся бегчы назад або клаўся на бок і каціўся некалькі крокаў.
   У самым гушчары, у дамоўленым месцы для спатканняў, Грышка засвістаў. Недалёкі трэск зламанай галінкі быў яму адказам. Хлопчык узрадаваўся, што так хутка адшукаў братаў атрад. Праз колькі хвілін між мокрых кустоў арэшніку паказалася сонная постаць Данілы. Грышка кінуўся да яго і расказаў, што іх збіраюцца лавіць. Разам яны пайшлі на паляну, дзе стаялі і ляжалі людзі. Даніла даў загад усім у адну хвіліну збірацца ў дарогу і ісці ў пушчы князя Радзівіла.
   Грамада паўстанцаў акружыла Грышку, і ўсе хвалілі яго за храбрасць: «Ты, свінапас, маладзец!» За слова «свінапас» ён не крыўдзіўся, бо яно стала цяпер яго падпольнаю мянушкай.
(220 слоў)

Паводле М. Чарота

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУспаміны маленства