Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Святы дар чалавеку

   Якуб Колас – выдатны прыклад непарыўнай духоўнай сувязі са сваім родным кутком. Таму невыпадкова яго землякі, родныя сталі героямі паэм "Новая зямля" і "Сымон-музыка".
   Прырода ў жыцці роду Альбуцкіх і зараз займае немалое месца. Свае сялібы дзеці Міхала пабудавалі на ўзлессі або наводшыбе, каля Нёмана. Для іх лясы, крыніцы, азярыны, сенажаці – гэта Божы дар, які трэба аберагаць і карыстацца ім ашчадна, каб не парушыць, не спаганіць, не разбурыць святога дару чалавеку. Калісьці мая маці напамінала:
   – Сынок, памый ногі, а пасля ўжо купайся ў рэчцы. Людзі чэрпаюць ваду для сваёй патрэбы, самі п’юць з Нёмана.
   Гэты прыемны напамін і сёння стаіць у вушах.
   Дзеці Міхала дакладна ведалі назвы кожнага дрэва, кустоўя, лекавыя травы, кожную лясную, палявую ці лугавую кветку. Распазнавалі галасы птушак, ведалі паводзіны і звычаі баброў, барсукоў, палахлівых зайцоў, лісіныя хітрыкі, воўчыя песні ў розную пару года, ласіныя вяселлі, лаўжы дзікіх свіней. З самага маленства дзяцей уладна клікаў лес, багатыя нерушы баравікоў, духмяныя маліны, суніцы, ажыны, чарніцы. Малыя выдатна чыталі лясную кнігу, асабліва, калі выпадаў снег. Умелі слухаць таямнічы гоман вастраверхіх елак, гул мядзяных соснаў, мудры спеў сівых сведак гісторыі Бацькаўшчыны – магутных дубоў-волатаў... Кожны з іх увабраў у сябе гэтую непаўторную сімфонію ляснога жыцця, стаў шчырым сябрам маці-прыроды.
(200 слоў)

Паводле С. Белага
 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода

Пераказы, дыктантыБеражыце прыроду

Пераказы, дыктантыКрыштальны звон бяроз

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Пераказы, дыктантыЗімовы начлег