Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Свой край

   У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край – гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзяцінства мясціны!
   Ёсць такі край і ў мяне.
   Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незагарэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
   Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і больш сярдзітая сваімі маразамі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.
   Гэта ўзгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына.
(134 словы)

Паводле Я. Сіпакова.