Маўклівымі сведкамі гістарычнага мінулага з’яўляюцца помнікі матэрыяльнай культуры. Яны могуць многае расказаць нам пра жыццё продкаў.
Такімі ж захавальнікамі сівой даўніны служаць і помнікі духоўнай культуры. Гэта народныя песні, паданні і казкі, прымаўкі і прыказкі. Яны нагадваюць нам пра тое, што хвалявала і цешыла, засмучала і радавала беларуса.
Услухайцеся ў крамяністае, звонкае народнае слова! Вы пачуеце ў ім гоман бароў, шум палеткаў, посвіст ветру, звон ручаёў. А яшчэ мелодыю простай сялянскай песні, мудрую казку ласкавай матулі, баявы кліч мужнага воіна... Усё гэта жыве і адгукаецца ў родным слове.
(90 слоў)
(Паводле Д. Ліна, А. Станкевіча)
Похожие статьи:
Сачыненні → Постаці далёкай мінуўшчыны
Сучасная літаратура Беларусі → Тэма гістарычнага мінулага Беларусі ў сучаснай беларускай прозе
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Лірычны каментарый да нашага радаслоўя
Сачыненні → Па старонках твораў пра мінулае
Пераказы, дыктанты → Аддаленасць