Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сведкі даўніны

   Навагрудская зямля дужа цікавіць археолагаў. Вучоныя, нібы нястомныя краты, сваім асаблівым чуццём адшукваюць на старажытнай зямлі сведак даўніны.
   Мы маем шчаслівую магчымасць зайсці ў Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей, паўзірацца ў знаходкі археолагаў. Уключыце фантазію – і сведкі сівой даўніны раскажуць шмат цікавага, займальнага і павучальнага.
   Можа, вунь тыя шкляныя пацеркі насіла князёўна? А на чыім пальчыку зіхацеў залаты пярсцёнак, якому многія сотні гадоў?
   А вось даўнейшая шахматная фігурка. Хто і каму ставіў маты ў гэтай старажытнай гульні?
   Нельга адарваць вачэй ад рэчаў, якімі карысталіся нашы далёкія продкі. Вось яны: ляпны посуд, серпападобныя нажы, гаршкі, гузікі, конскія падковы, зброя. Усім гэтым дабром даўным-даўно карысталіся разумныя, дбайныя гаспадары.
   У старажытным Наваградку ўжо былі двухпавярховыя мураваныя дамы з зашклёнымі вокнамі. Гэта ў той час, калі паўсюдна стаялі яшчэ куродымныя хаты амаль без акон.
   Дзеці Навагрудчыны жывуць у музейным раёне. Шмат тайнаў захоўвае іх векавечная зямля. Трэба толькі навучыцца любіць і цаніць яе, і яна абавязкова раскрые свае таямніцы і шчодра адорыць цікаўных.
(160 слоў)

Паводле У. Ліпскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВысокая сталіца

Пераказы, дыктантыВысокая сталіца

Пераказы, дыктантыНавагрудак (Паводле У. Малішэўскага)

Пераказы, дыктантыНавагрудак

Пераказы, дыктантыРадзіма Адама Міцкевіча