Грэчаскае слова «сафія» ў перакладзе на беларускую мову азначае «мудрасць». Якраз пра мудрасць і людскую супольнасць дбаў полацкі князь Усяслаў Чарадзей, калі задумаў пабудаваць на беразе Дзвіны Сафійскі сабор.
Пяць гадоў будаваўся Сафійскі сабор. Муравалі яго з камянёў і трывалай цэглы. Быццам з самай зямлі паціху вырастаў дзівосны храм. І вось ён паўстаў ва ўсёй сваёй красе і велічы. Цудоўны, светлы сабор узвышаўся пасярод новага дзядзінца, які назвалі Вышнім замкам. Магутныя двухметровыя сцены з вузкімі вокнамі імкліва сягалі ў самае неба. На сямі купалах зіхацелі пазалочаныя крыжы. З радасцю і здзіўленнем глядзелі палачане на Сафійскі сабор. Пачуццё гонару за родны горад, за сваё княства перапаўняла іх сэрцы.
Мураваны сабор стаў галоўнай святыняй Полацкай дзяржавы.
(114 слоў)
(Паводле У. Ягоўдзіка)
Похожие статьи:
Пераказы → Скрозь стагоддзі
Пераказы → Неацэнны помнік
Пераказы → Полацкая зямля
Пераказы → Радзіма душы
Пераказы → Мы родам адсюль