Мама! Якое цудоўнае слова! Як шмат яно значыць для кожнага чалавека! Колькі сэнсу, любові, цеплыні ў ім змяшчаецца. З гэтым словам на вуснах нараджаецца кожны чалавек.
Любоў маці самая шчырая. Матуля заўсёды клапоціцца пра дзяцей. Яна дапаможа ў цяжкую хвіліну, дасць добрыя парады, падтрымае. З ёю можна падзяліцца самымі сакрэтнымі думкамі і марамі.
Кожны чалавек павінен даражыць сваёй мамай, абараняць ад гора. Шануйце і ніколі не забывайце яе ласку, дабрыню і чуласць!
(75 слоў)
Похожие статьи:
Янка Золак → Янка Золак - Ода маці
Пераказы, дыктанты → І надыходзіць дзень
Пераказы, дыктанты → Да маці
Пераказы, дыктанты → На скрыжаванні
Пераказы, дыктанты → Сустрэча з маці