Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Самае значнае вынаходства

 Кніга – гэта сасуд, які нас напаўняе,
але сам не пусцее.
Адрыян Дэкурсель*.


   Якое вынаходства стала самым значным за ўсю гісторыю чалавецтва? Вучоныя з розных краін аднадушна вырашылі, што гэта – кніга. Не тэлефон, не самалёт, не атамны рэактар, не касмічны карабель, а іменна кніга. Таму што з’яўленне самалёта і касмічнага карабля, авалоданне электрычнай і атамнай энергіяй і яшчэ многае іншае стала магчымым іменна дзякуючы вынаходству кнігі.
   І сёння, нягледзячы на з’яўленне і развіццё электронных сродкаў камунікацыі, кніга не страціла свайго першаступеннага значэння. Яна па-ранейшаму застаецца самым надзейным і стабільным носьбітам і захавальнікам інфармацыі, якому непатрэбна ніякая знешняя энергія. А таму кніга пакуль і самы даўгавечны акумулятар ведаў. Яна, як і ў старажытныя часы, служыць галоўнаму: з пакалення ў пакаленне прасвятляе людзей, гэта значыць робіць іх святлейшымі, вядзе да дабра.
   Многія думаюць, што навучаць можна і вусна. Канечне, можна. Толькі вымаўляць словы, не запісваючы іх, усё роўна што пісаць віламі па вадзе. Так сказаў адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, асветнік Кірыла. Пачутае слова, не замацаванае на паперы, вельмі хутка сціраецца, зыходзіць з памяці, выціснутае іншымі словамі і ўражаннямі. Ды і ці можна спадзявацца на яго дакладнасць? Слова ж пачутае, а затым яшчэ і прачытанае надоўга захоўваецца ў памяці чалавека.
   Людзі заўсёды імкнуліся не проста захаваць свае назіранні і веды, але і абагульніць іх. Нездарма нашы продкі казалі: «Розум без кніг – як птушка без крылаў». І азначае гэта адно: як птушка без крылаў узляцець не можа, так і розум абмежаваны і скаваны без чытання кніг.
(245 слоў)

(Па матэрыялах Энцыклапедыі электроннай)

*Адрыян Дэкурсель (1821-1892) – французскі драматург.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі

Пераказы, дыктантыПа матывах твора