Закацілася сонца. Згасае доўгі дзень. Замаўкаюць галасы птушак. Надыходзіць цішыня. Але тут у змроку пачулася новая птушыная песня. Спявак пакуль спрабуе свой голас. Вось ён асцярожна зашчоўкаў, выдаў працяглы свіст. Памаўчаў артыст крышачку, зноў пералівіста засвістаў.
Хто гэта так добра спявае ў начной цемры? Гэта салавей! Вось ён сядзіць на галінцы дрэва. Сам шэранькі, маленькі. Ростам з вераб’я.
Птушачка ўзняла галоўку, адкрыла дзюбу. Свабодна плыве ў лясной цішыні салаўіная песня.
(72 словы)
Паводле Г. Скрабіцкага
Похожие статьи:
Биографии → Алесь Салавей
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Лясы. Узгоркі. Паплавы...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Пад шэлесты лісця
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Спі...
Алесь Салавей → Там, на пякельным таку, дзе цапамі малоцяць галовы...