Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сакавіцкае пісьмо

   Дзень добры, мама!
   Чытаю кнігі, працую і адгукаюся душой на кожную новую праяву вясны. Поўны хвалявання і асаблівай ахвоты на самыя шчырыя словы, у думках я высноўваю сакавіцкае пісьмо да цябе.
   Недзе ўжо закапаў бярозавік, шырэюць праталіны і выглядаюць на свет родныя пралескі. Усё навокал тое ж, як і кожнай вясной: і адлігі, і лужыны, і свежасць сакавіцкіх вятроў. Але кожны раз усё іначай і пахне, і свеціць, і плыве. З кожнай новай вясной мацней шчыміць сэрца, што час такі хуткаплынны, а так неашчадна траціцца.
   Я люблю сакавік за яго святло і за такі патрэбны душы неспакой. А яшчэ я люблю сакавік за тое, што ў ім дзень твайго нараджэння, мама.
   Сэрцу трывожна, што так імкліва набягаюць і знікаюць твае сакавікі, і балюча, што столькі выпала табе розных нягод у жыцці. Мне б сказаць табе зараз, як ганаруся я табою і як цябе люблю. Але пра самае дарагое і запаветнае я саромеюся гаварыць уголас.
(154 словы)

Паводле В. Бечыка

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Сакавік

Ніна МацяшНіна Мацяш - Са святам

ПераказыМама

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Сакавік

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Сакавік і яго сёстры