Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэкі і людзі

   Можа быць, каму-небудзь здасца недарэчным параўноўваць нашы рэкі і азёры з людзьмі. А вы паспрабуйце! І ўбачыце, якое вялікае падабенства паміж імі. Як адны, так і другія спакойныя і разважлівыя, задуменныя і мудрыя. Гэта зусім невыпадкова. Са старажытнасці людзі імкнуліся жыць як мага бліжэй да вады. Ва ўсе часы яна шмат значыла для чалавека. Вада ратавала ад засухі і голаду. На рэках будавалі млыны, узводзіліся плаціны для арашэння зямлі, правозіліся розныя грузы. Вада – наш пастаянны і надзейны лекар. Яна дае сілы, бадзёрасць,здароўе.
   Чалавек усё жыццё вучыцца ў прыроды. Яна яго выхоўвае, натхняе, аберагае. Прырода хоча, каб чалавек быў адным цэлым з ёю. Чалавек таго і сам не заўсёды заўважае, але гэта так. Прырода – духоўны лекар чалавека. На роднай зямлі для яго няма нічога чужога. Усё тут блізкае, дарагое: кожная рэчка і рачулка, возера і азярынка.
(139 слоў)

Паводле П. Сабіны.

Похожие статьи:

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Чалавек

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Чалавек

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом

ПераказыЧалавек і прырода