Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэкі як людзі

   «Наша рэчка ў вёсцы памерла», – не раз казаў бацька. «Як гэта – памерла?» – перапытваў сын.
   Бацька расказвае: «Рэчка не сама памерла. Яе забілі людзі. Спачатку на яе берагі прыйшлі трактары, сталі карчаваць дрэвы і кусты. Потым экскаватар пачаў рыць канавы, каб асушыць балота. Не стала ў рэчцы ні рыбы, ні гарлачыкаў. Рачулка ператварылася ў канаву. Яна змялела і зарасла травой».
   «Я папрашу ў рэчкі прабачэння», – з сумам прамовіў сын. «Добра», – пагадзіўся бацька.
(74 словы)

(Паводле А. Кавалеўскага)

Похожие статьи:

Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Пачатак

Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...

Якуб Колас → Якуб Колас - Каля рэчкі

Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Жыла-была рака

Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Рэчка-рэчанька мая