Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыбацкая ўдача

   У той ранак клёву не было, таму Андрэй доўга сачыў за самалётам, што заходзіў на пасадку. Потым, кінуўшы позірк на ваду, заўважыў, што паплаўка не відаць, а вуда шпарка аддаляецца ад лодкі.
   Андрэй скочыў у ваду, дагнаў вудзільна, схапіў яго рукой і пацягнуў з усяе моцы. Ён разумеў, што на кручку сядзіць вялікая рыбіна. Вуда гнулася дугой, але ён, прыгнуўшыся, цягнуў рыбіну на бераг.
   Раптам над самым вухам праляцеў паплавок. Андрэй паваліўся і, ужо лежачы на пяску, убачыў, што вялікая рыбіна, якая сарвалася з кручка, круціцца на мелкаводдзі. Ён ускочыў і, выставіўшы перад сабой рукі, бухнуўся ў ваду. Рыбіна круцілася пад ім, але ён адчуваў, што перамог.
   Увечары, калі вялікага галаўня маці давяла да ладу, бацька патлумачыў зробленую Андрэем памылку: вялікую рыбіну нельга цягнуць з вады жывасілам. Яе трэба патрымаць у вадзе, натаміць, а потым марудна выводзіць на мелкаводдзе. Але тая рашучасць, з якой Андрэй бултыхнуўся грудзьмі на здабычу, была належным чынам ухвалена.
(153 словы)

Паводле А. Савіцкага

 

Похожие статьи:

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Як зімуюць рыбы

Пераказы, дыктантыСтронга

Пераказы, дыктантыЖыццё ў вадаёме

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Каму холадна, каму душна

Пераказы, дыктантыВажкі промысел