Сярод ільняных вырабаў традыцыйнага беларускага ткацтва варты ўвагі ручнік.
Цікавасць да гэтай рэчы выклікана не толькі функцыяй ручніка ва ўпрыгожанні інтэр’ера хаты, але і яго роляй у беларускіх абрадах.
Шырока выкарыстоўваўся ручнік у вясельных абрадах. Падрыхтаваныя ў якасці падарункаў ручнікі мелі прэстыжнае значэнне, бо яны з’яўляліся лепшым доказам здольнасці нявесты ткаць і апранаць сям’ю. Ручнікі дарылі не ўсім родзічам маладога, а пераважна мужчынам: маладому, яго бацьку, свату і іншым вясельным чынам.
Ручніком карысталіся ў час абраду звязвання нявесты і жаніха на вянчанні, што сімвалізавала адзінства маладых.
Тыповым было ўжыванне ручніка ў якасці падножніка, на які станавіліся маладыя ў час вянчання. Адыходзячы, нявеста старалася цягнуць за сабой і ручнік. Гэта было прыметай таго, што сяброўкі пацягнуцца за ёю – будуць выходзіць замуж.
Выкарыстоўваўся ручнік і для абраду абгортвання рук. Маладых урачыста абводзілі ручніком вакол стала, заводзілі за стол.
Кульмінацыйны момант вяселля – прыезд павянчаных да хаты маладога. Прыезд суправаджаўся своеасаблівай выстаўкай пасагу нявесты. З ручнікоў, абрусаў, пасцілак ствараўся яркі святочны інтэр’ер. Прысутныя прыдзірліва ацэньвалі колькасць і якасць рэчаў, багацце ўзораў.
(171 слова)
(Паводле В. Фадзеевай)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Беларускі ручнік
Максім Танк → Максім Танк - Расшытае крыжыкамі
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Наш беларускі ручнік
Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Ручнікі
Пераказы, дыктанты → Повязь часоў – беларускі ручнік