Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Румянка – эмблема паэта

   Будучы ў Горы-Горках, Янка Купала пабываў у сельскагаспадарчым інстытуце, мясцовым батанічным садзе. Там яго віталі дэлегаты настаўніцкай раённай канферэнцыі і вучні мясцовых школ.
   Дзяўчынкі ў нацыянальных строях паднеслі Янку Купалу румянкі. Абвясцілі, што менавіта гэтыя кветкі з’яўляюцца эмблемай творчасці паэта. Што ж за яны, тыя краскі?
   У свеце больш за пяцьдзясят відаў румянкаў. У Беларусі растуць толькі дзікія. Яны з’яўляюцца лекавымі, алейнымі, фарбавальнымі, медадайнымі і крыху атрутнымі. Растуць каля дарог, на незасеяных палетках, на сухіх гарыстых схілах. У гэтых раслін простае лісце, а кветкі ярка-сіне-фіялетавага колеру. Румянкі маюць няправільную форму, пакрыты густымі завіткамі, падобнымі на шырокія гронкі.
   Такую эмблему прыдумалі горацкія настаўнікі і вучні народнаму паэту Беларусі.

(Паводле У. Ліпскага)

 

Похожие статьи:

ПераказыПімен Панчанка

ПераказыМясціны Коласа

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

ППаэт

Янка КупалаЭстэтычныя погляды Янкі Купалы