Дзеці змайстравалі шпакоўні. Шпакі любяць свае домікі. Кожную вясну выводзяць у іх шпачанят. Час і непагадзь зрабілі сваю справу. Некаторыя шпакоўні давялося рамантаваць. Домікі старыя, але родныя, цёплыя і ўтульныя. Птушкам шкада пакідаць іх. Цяжка развітвацца шпакам з гэтымі бярозамі, грушамі і слівамі. Тры шпакі сядзяць асобна і самотна пасвістваюць. Не хочацца ім адлятаць у вырай. Бывайце, сябры! Абавязкова прылятайце вясной у свае домікі.
(66 слоў)
Паводле М. Даніленкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Шпакі прыляцелі
Пераказы, дыктанты → Першы палёт
Пераказы, дыктанты → Шпачыныя песні