Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Родныя прасторы

   Над зямлёй узыходзіць сонца. Загараецца неба адценнямі чырвані і золата. Пачынаецца раніца новага дня.
   У ясным небе плывуць самалёты. Красуе і хвалюецца на лёгкім ранішнім ветрыку жыта. Шумяць старыя пушчы. Гамоняць бярозавыя гаі і пералескі.
   На шырокіх палях гудуць трактары і камбайны. Па дарогах імчаць аўтамабілі. Цаглінка за цаглінкай будуюцца новыя дамы. У школах хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца пісаць, чытаць, лічыць.
   Над роднымі прасторамі кіпіць жыццё.
(68 слоў)

Паводле С. Грахоўскага