Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Родная зямля

   Чэрвеньскі цёплы лес рыхтаваўся да ночы. Змаўкалі птушкі, заціхалі набрынялыя паўзмрокам хвоі. Згушчвалася смала, і яе пах змешваўся з вільгаццю.
   Скрозь стаяў дрымотны лес. Ён засынаў, загойваючы сваім спакоем маю стомленую ў горадзе душу, ён быў са мною добры, ад яго патыхала маім Палессем і ласкаю, як ад роднай маці.
   Цішыня... Яна паступова ахутвала маю душу, адганяла з яе стомлены настрой, які я прывёз сюды з сабою. Ціхая радасць падымалася ў душы, што мяне абступае добры лес, і надыходзіць чэрвеньская ноч, і скрозь тут была мая Радзіма.
   Лес раптам парадзеў, і я ўбачыў лясную хату. Адсунуў варотцы, якія дротам былі прыкручаны да слупка, і ступіў у двор. Хоць і змяркалася, але я заўважыў, што пад сценамі леснічоўкі бялелі кветкі сунічніку. Яны, ягады майго дзяцінства, асабліва густа цвілі пад вокнамі. Я нерухома стаяў на адным месцы, баючыся ступіць і патрывожыць іх белыя зорачкі.
   I тут раптам між камлёў дрэў працадзілася апошняе праменне заходзячага сонца. Угары загарэліся кроплі расы. Лес успыхнуў казачнымі празрыстымі агеньчыкамі.
   Добры вечар, родная зямля!
(168 слоў)

Паводле М. Капыловіча

 

Похожие статьи:

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласНовая зямля. Пытанні да раздзелаў "За сталом і "На першай гаспадарцы"

Пераказы, дыктантыЕлка

Якуб КоласНовая зямля - Пытанні да раздзела "Падгляд пчол"

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства