Наша рачулка зусім маленькая. Спякотнай парою яна месцамі перасыхае. Толькі вераб’ю напіцца. Аднак рыбакам ёсць дзе з вудачкамі час пабавіць. У ямках водзяцца акунькі, плотачкі, пячкуры.
Каля вёскі раку перагарадзілі плацінай. Утварылася вялікае возера. У вярхоўі яно зарасло аерам і кустамі. У гэтым глухім і ціхім кутку водзяцца дзікія качкі, балотныя курачкі. Каля плаціны вада чыстая. У спёку добра можна выкупацца і пазагараць на жоўтым пясочку.
(67 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Янка Галубовіч → Янка Галубовіч - У госці да рачулкі