У шаснаццатым стагоддзі кожны жыхар Вялікага Княства Літоўскага ведаў, што ў гарадскім цэнтры абавязкова павінна знаходзіцца ратуша – сімвал самакіравання.
Ратуша будавалася ў цэнтры горада, дзе адбываліся кірмашы. Яе ўпрыгожвала вежа, якая выконвала ролю назіральнай вышкі. Галоўным памяшканнем ратушы была зала пасяджэнняў магістра на другім паверсе асноўнага будынка, вакол якога мясціліся гандлёвыя рады і крамы.
Да канца шаснаццатага стагоддзя ўсе вялікія беларускія гарады мелі пераважна драўляныя ратушы. Паколькі ў час шматлікіх пажараў яны часта гарэлі, пачалі ўзводзіцца мураваныя будынкі.
Адна з самых старажытных мураваных ратуш на Беларусі была пабудавана ў канцы шаснаццатага стагоддзя ў Нясвіжы. Яна захавалася да нашых часоў без верхніх паверхаў вежы, якія былі адноўлены толькі нядаўна.
Мураваныя ратушы былі пабудаваны ў Мінску, Гродне, Чачэрску, Шклове, Слоніме.
Беларускія ратушы – адметная група помнікаў грамадзянскай архітэктуры.
Похожие статьи:
Пераказы → Мінская ратуша
Пераказы → Мінская ратуша