Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ратунак

   Калі нос чоўна дакрануўся да берага, Костусь выскачыў, кінуўся да парослага кустамі абрыву. Праз хвіліну пачуліся стрэлы, крыкі. З абодвух бакоў да берага беглі людзі. Тут пачалі брахаць сабакі – і пагоня скіравала ў бок хлопца.
   Костусь перабраўся на суседні двор і адтуль выйшаў на вуліцу. Выдыхнуў спакойна, нібы тутэйшы жыхар, пайшоў да вядомага яму дома. Але ўвайсці ў дзверы незаўважаным не атрымалася: вуліцу патрулявалі коннікі. Прыйдзецца выканаць заданне заўтра раніцай.
   Костусь выйшаў за горад. Праз хвілін дзесяць дарога вывела да нейкіх хатак. Хлопец выбраў самую бедную і не памыліўся – яго адразу ж пусцілі. Даведаўшыся, што Костуся шукаюць, гаспадар пазіраў у акно, пакуль госць вячэраў.
   Нарэшце пачуўся конскі тупат. Уцякаць было позна. Гаспадыня загадала Костусю лезці на печ, закідала яго нейкімі анучамі, а дзецям сказала класціся на хлопца спаць. Калі ў хату ўваліліся немцы, то перавярнулі ўсё дагары нагамі, нават у печ залезлі, а Костуся так і не адшукалі. Пераначаваў хлопец на падлозе, а назаўтра пайшоў на заданне.
(158 слоў)

Паводле Я. Маўра