Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рамонак

   Рамонак – надзвычай пашыраная расліна ў нашых краях. Ён сустракаецца паўсюдна: у гарадах, вёсках, на лугах, узлесках, палянах, уздоўж дарог, у агародах.
   У свеце існуе мноства розных відаў рамонкаў: нямецкі, каўказскі, рымскі, персідскі, амерыканскі...
   Яшчэ два стагоддзі таму ў нашых краях пра рамонак нічога не ведалі. Яго паказвалі ў Пецярбургскім батанічным садзе. А ўжо праз сорак гадоў рамонак стаў для нас звычайнай раслінай. Яго насенне прыехала ў Еўропу з Амерыкі на караблі разам з амерыканскім зернем. Тут рассеялася, узышло, дало новае насенне.
   Рамонак – кветка не толькі прыгожая, але і карысная. Настой з яе дадаюць у крэмы, шампуні, мыла. Калі валасы вымыць рамонкавым адварам, яны набудуць цудоўнае залацістае адценне. Рамонак дапамагае лячыць прастуду, паляпшае страваванне. Вясковыя гаспадыні ведаюць, што засушаныя расліны можна раскласці ў падвале, на кухні, на гарышчы, каб звяліся мышы.
   У дзяўчат рамонак стаў кветкай для варажбы. У яго пытаюцца: «Кахае ці не кахае?» На Купалле плятуць вянкі з рамонкаў, пускаюць іх па вадзе. Калі вянкі дзяўчыны і хлопца сустрэнуцца, то тыя назаўсёды пакахаюць адзін аднаго.
(167 слоў)

(Паводле П. Грынчанкі, А. Церашковай)

 

Похожие статьи:

Міхась ЗарэцкіМіхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Гарлачык

Пераказы, дыктантыРамонак

Янка ЖурбаЯнка Журба - Дзяўчынка і кветкі

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Верас