А якія цудоўныя травы раслі на заліўных лугах! Балота ў нас па сутнасці было мала, толькі ля Шумінак, вунь ля таго лясочка. Лучкай мы тую балаціну называлі. А так усюды былі заліўныя лугі, якія абсалютна не мелі патрэбы ў асушэнні. А колькі было рыбы! Памятаю, адзін каваль зрабіў цераз рэчку дубовую кладку, акаваў яе жалезам, каб вада не знесла, бо яму кожны дзень трэба было хадзіць у Перавоз у кузню на работу. Вось гэтая кладка і была ў маленстве маёй любімай мясцінкай. Прыйду раніцай, лягу на кладцы, сцішуся і праз шчыліну гляджу ў рэчку. Вада чыстая, светлая, відаць кожная пясчынка на дне. На пясчаным дне поўзаюць паласатыя акуні, вялікія і малыя, адны чорныя, другія шэрыя, а іншыя нейкія жаўтлявыя. Паміж акунёў шмыгаюць рабаватыя печкуры. А колькі было плотак, чырванапёрак! Як выйдуць на чыстае з-за сітніку, як падымуцца на паверхню, то чырванее ўся рэчка. На глыбокіх ямах раскашавалі шчупакі.
(148 слоў)
Паводле В. Дайліды
Похожие статьи:
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Жыла-была рака
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Рэчка-рэчанька мая
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...
Якуб Колас → Якуб Колас - Каля рэчкі
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Пачатак