Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Разумны рэмез

   Цяжка адарваць позірк ад маленькай і прыгожай птушкі. Спінка ў рэмеза рыжая, галава і шыйка белыя. Ад вострай дзюбкі да вуха цягнуцца чорныя палоскі. На грудзях і баках можна заўважыць карычневыя стракацінкі.
   Рэмез – разумная птушка. Знясе яна вясною першае яечка і абкладзе пухам. Так робіць з кожным яечкам. Навальніца бушуе. Вецер галіны долу гне. Гняздзечка гойдаецца. А кожнае яечка ў мяккай пасцельцы ляжыць.
(65 слоў)

Паводле Я. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктанты → Крыжадзюбы (Паводле Р. Ігнаценкі)

Пераказы, дыктанты → Песня птушкі

Пераказы, дыктанты → Пугач (Паводле В. Вольскага)

Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы

Пераказы, дыктанты → У вясеннім небе