Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Радаўніца

   Радаўніца – дзень, калі вясковыя могілкі становяцца люднымі і святочнымі. Сюды прыязджаюць гараджане, прыходзяць і тыя, хто назаўсёды звязаў свой лёс з роднай вёскай. Прыязджаюць і прыходзяць, каб пакласці на дарагія магілы кветкі, упрыгожыць помнік ці драўляны крыж вяночкам і ўспомніць родных людзей.
   У гэты дзень у душы пасяляецца нейкае невыказнае пачуццё. Дарэмна шукаць словы, каб вызначыць яго. Можа, гэта смутак, але не той, што прымушае напаўняцца слязьмі вочы, а іншы, узнёслы і ўрачысты. Гэта таксама і боль, толькі не дакучлівы, а шчымлівы. Смутак, боль і шкадаванне па блізкіх, якія спачылі пад шумлівымі бярозамі і таполямі. З-за гэтых пачуццяў мяняешся, дабрэеш сэрцам, хочаш, каб і астатнія зразумелі твой душэўны стан і пранікліся такім жа адчуваннем.

(Паводле В. Кадзетавай)