Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Радасць працы

   Разам з унукам я будаваў на лецішчы невялічкую лазню. Яўгенка дапамагаў мне штодня, увішна арудуючы малатком.
   Пазней, калі лазенька была збудавана і мы з Жэнем, лінуўшы на каменку вады, раскашавалі ў водары бярозавага веніка, ён задаволена выгукнуў:
   – А слаўную мы з табой, дзядуля, лазеньку збацалі!
   І гэтулькі радасці і задавальнення было ў малога на твары, што я нават не папракнуў яго за жаргоннае слоўца «збацалі».
   Увосень, калі пачаліся заняткі ў школе, у традыцыйным сачыненні «Як я правёў лета» Яўгенка з усімі падрабязнасцямі напісаў пра тое, як дапамагаў дзеду будаваць лазню. Ён потым паказаў мне сшытак з тым сачыненнем. Не адзнака – заслужаная пяцёрка – расчуліла мяне, а разуменне таго, што радасць дбайнай працы пакінула след у душы малога і, спадзяюся, застанецца ў сэрцы назаўжды.
   Вопыт бацькоў і дзядоў, што ўваходзіць у лёс новых пакаленняў, і ёсць, мабыць, тое асноўнае, дзеля чаго прыходзіць у гэты свет чалавек. Тут і ёсць тая існасць, якой падпарадкоўваецца жыццё.
(152 словы)

Паводле А. Савіцкага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНа заводзе

Артур ВольскіАртур Вольскі - Сталяры

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Адкуль з’явіліся рамёствы

Пераказы, дыктантыПраца тваіх рук