Першы заўважыў Лабановіча сабака Шукай. Сарваўшыся з месца і пачаўшы сваё сабачае прывітанне моцным гаўканнем, якое звычайна накіроўваецца на незнаёмага чалавека, ён раптам прыпыніўся на момант, завіляў хвастом і з радасным піскам кінуўся сустракаць госця. Спатканне з аднаго і з другога боку было самае шчырае. Шукай вішчаў, круціўся, скакаў, клаў свае лапы на грудзі Лабановіча, стараючыся лізнуць у губы. Нарэшце, гэта яму ўдалося, што яшчэ больш павялічыла яго сабачую радасць.
(Паводле Я. Коласа)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Шукаю гаспадара
Пераказы, дыктанты → Белы шпіц
Пераказы, дыктанты → Фомка
Пераказы, дыктанты → Белы шпіц
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Атаман-барабан