Адгукала яркім полымем квецені гарачае лета. Лагодная, ціхая восень лёгкім павуціннем павісла над палямі. У паветры запахла духмянымі антонаўкамі. Вераснёўскае неба выпаласкана дажджамі. Жоўкнуць нахіленыя над вадою бярозы. Яны скідаюць лісце ў празрыстае шкло вады. Праз хмызняк збягае ў раку звонкая крынічка. Далёка за ракою азваўся ціхім водгуллем жураўліны кліч. Бывай, лета!
(54 словы)
Паводле М. Ваданосава
Похожие статьи:
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень
В → Восеньскія песні
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень