Што такое наша Зямля? Даўным-даўно, яшчэ з часоў Каперніка, вядома, што гэта – звычайны шар, які круціцца па арбіце вакол Сонца. Вядома, што шар гэты – маленькая пясчынка сярод іншых гіганцкіх планет.
А што такое мы, людзі, на гэтай пясчынцы? Што такое чалавечае жыццё ў параўнанні з вечнасцю Сусвету? Кароткае, як успышка маланкі, імгненне.
Калі думаеш пра гэта, якімі дробнымі і нікчэмнымі становяцца адразу ўсе нашы штодзённыя перажыванні і непрыемнасці, усе нашы крыўды і сваркі.
Мы прыходзім у гэты свет, каб радавацца цудоўнаму і самім ствараць цудоўнае, быць шчаслівымі і клапаціцца пра шчасце іншых. Вось адзінае высокае і несумненнае прызначэнне чалавека.
Чаму ж мы так часта і так лёгка забываемся пра гэта? Нашто псуём адзін аднаму нервы, атручваем жыццё рознай грубасцю, несправядлівасцю? Няўжо нельга жыць чыста, высока, светла?
(128 слоў)
Паводле З. Прыгодзіча.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → У Вязынцы
Пераказы, дыктанты → Колеры
Пераказы, дыктанты → Сіла мастацтва
Пераказы, дыктанты → Урокі жыцця (Паводле З. Прыгодзіча)
Пераказы, дыктанты → Грошы