Маленькага Джона і Мача прывялі ў прасторную залу, дзе ў вялікім крэсле сядзеў кароль Англіі. Яго акружалі лорды і прэлаты. Маленькі Джон укленчыў і падаў каралю пісьмо шэрыфа.
– Хай беражэ вас бог, мой гасудар, міласцівы кароль, – сказаў ён. – Я прывёз вашай вялікасці пісьмо ад шэрыфа горада Нотынгема.
Кароль узяў з рук Маленькага Джона скрутак, распячатаў яго і пачаў чытаць. Волат стаяў на каленях і з захапленнем пазіраў на манарха. І сапраўды, было чым захапляцца: такое велічнае было ўсё яго аблічча, аблічча Рычарда Львінае Сэрца. Мужны прыгожы твар, ясныя блакітныя вочы, магутная і ўладарная постаць. Усё ў ім гаварыла, што гэта – кароль. Маленькі Джон стараўся Запомніць кожную рысу яго твару і постаць, каб потым дакладна апісаць вобраз гэтага царственнага воіна сваім таварышам у Шэрвудскім лесе.
(124 словы)
Паводле Дж. Фінемара
Похожие статьи:
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Цыганскі кароль