Шчасце – гэта заўсёды нешта недасягальнае. I калі ты дасягнуў таго, чаго так ужо чакаў, то табе робіцца вельмі радасна. I ты, задаволены, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. Але з часам гэта шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём. I ты пачынаеш сумаваць і чакаць нечага, што яшчэ наперадзе, што не пазнана. Шчасце – гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Шчасце – гэта заўсёды лінія гарызонту.
А гэта проста радасць. Кожны бачыў, як узыходзіць сонца. А гэта ўжо радасць. Кожны ведае, як пачынае варушыць зямлю раслінка. Гэта таксама радасць. Кожны чуў, як шумліва перагаворваюцца паміж сабою дрэвы, пераклікаюцца птушкі. I гэта таксама радасць.
А я ж яшчэ бачыў вясёлку над лугам, напалоханым толькі што адшумелым ліўнем. Бачыў, як лопаецца пупышка, чуў, як крэкча мурашка, падымаючы ігліцу.
Я ўпэўнены, што чаканне радасці – само па сабе ўжо радасць.
(134 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Похожие статьи:
Янка Маўр → Янка Маўр - Шчасце
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Шчасце
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Шчасце не ў золаце
Пераказы, дыктанты → Шчасце (Паводле Я. Маўра)
Максім Танк → Максім Танк - Шчасце