Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Праца тваіх рук

   Не ведаю, які ты зробіш выбар, якая прафесія стане тваёй. Іх, прафесій, тысячы. Але ў адным я перакананы: рукі твае захаваюць назаўсёды памяць пра работу, якая патрэбна людзям. Гэта памяць рук, як стрэлка компаса, будзе паказваць табе дарогу ў жыццё, не дасць збочыць з яе.
   Рукі, што з маленства захаваюць памяць аб працы, будуць рукамі стваральніка, які не зможа штосьці разбурыць, нашкодзіць грамадству.
   Кожны чалавек на зямлі павінен, вобразна кажучы, запаліць светлы праменьчык. Ніхто не мае права пакінуць жыццё такім, у якое ён прыйшоў. Абавязкова трэба зрабіць яго хоць крыху лепшым.
   Так нам загадвае вечны голас часу. Голас гэты трэба ўмець чуць, каб ведаць, цаной якіх намаганняў прыйшлі мы да таго, што называем нашым жыццём.
   Толькі тады чалавек мае права называць сваю зямлю Радзімай, калі ён сам сваю зямлю ўзвялічвае. Працай рук сваіх. Гераічнай працай.
(138 слоў)

Паводле В. Марозава.

Похожие статьи:

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Рукі бацькі

ПераказыНа заводзе

Артур ВольскіАртур Вольскі - Сталяры

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Твае рукі

Ніна МацяшНіна Мацяш - Рукі маці