Карыстальнікі дзяржаўных бібліятэк маюць права бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фондаў бібліятэкі, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі, дакументы з фондаў бібліятэкі для часовага карыстання.
Асобы з аслабленым зрокам і асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі ў публічных бібліятэках і спецыяльных дзяржаўных бібліятэках.
Карыстальнікі бібліятэк абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкай, беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў, у вызначаныя бібліятэкай тэрміны вяртаць дакументы, атрыманыя з гэтых фондаў.
(Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь»)
Похожие статьи:
Пераказы → Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Пераказы → Бібліятэка-легенда
Пераказы → Галоўная бібліятэка краіны
Б → Бібліятэказнаўства