Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад восемсот шэсцьдзясят другім годам. Полацк – радзіма беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, педагога і пісьменніка Сімяона Полацкага, адно са старажытных паселішчаў усходніх славян.
Ва ўсе стагоддзі славіўся Полацк сваёй багатай культурай. Пісьму вучыць тут пачалі ўжо ў адзінаццатым стагоддзі.
Нямала зрабіў для росквіту айчыннай культуры палачанін Францыск Скарына. У шаснаццатым стагоддзі ён падарыў беларускаму народу першую друкаваную кнігу.
Ушаноўваюць тут памяць і аб Сімяоне Полацкім, выдатным асветніку, вядомым дзеячу Маскоўскай акадэміі, адным выхавальнікаў Пятра Першага.
У тысяча восемсот трыццаць пятым годзе ў горадзе быў адкрыты кадэцкі корпус. Ва ўсе гады ў Полацку жылі ўмелыя людзі. У дванаццатым стагоддзі тут працавалі вядомыя майстар Лазар Богша і дойлід Іаан.
Полацк – радзіма вядомага чэканшчыка па серабру Івана Андрэева. Яго вырабы дэманструюцца сёння ў многіх краінах свету.
(112 слоў)
Паводле У. Малішэўскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Полацкая зямля
Пераказы, дыктанты → Полацк
Пераказы, дыктанты → Скрозь стагоддзі
Пераказы, дыктанты → Мы родам адсюль
Пераказы, дыктанты → Радзіма душы