Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Позняя восень

   Хутка імчалі над лесам хмаркі. Дзесьці высока-высока курлыкалі жураўлі. І кожнаму хацелася ўбачыць іх. Усе ўглядаліся ў глыбокую цемрадзь неба, сілячыся разгадаць, распазнаць у цьмяным мігценні зораў, у разрывах хмар сілуэты птушак. Але яны былі ўжо далёка. Ледзь-ледзь далятала жураўліная песня і непрыкметна злівалася з шолахамі бору. І толькі на сэрцы доўга аддавалася яна невыразным болем, горыччу нявыказанай патраты.
   Узышоў над лесам месяц. Выразна выступалі зубчастыя верхавіны елак. У срэбным ззянні ўсталі задумлівыя хвоі. Глыбокія цені ахуталі лясную паляну. Людзі прыніклі да зямлі, не варушыліся, прагна прыслухоўваліся да гукаў восеньскай ночы. Дзесьці хрупаснуў сучок, мякка ўпала паблізу хваёвая шышка. І зноў усё ціха і глуха. Толькі верхавіны соснаў гудзелі ледзь чутна, ды шалясцелі трапяткія асіны, перашэптваючыся аб нечым сваім з пакрыўджанымі непагаддзю бярозамі.
(121 слова)

Паводле М. Лынькова

 

Похожие статьи:

ВВосеньскія песні

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень